Ты мой лёс, апора і надзея, П’ю запоем кожную пяшчоту. І кахання нашага завея Больш не стане для мяне турботай. Кожны дотык – лёгкая спакуса, Кожны позірк твой, і сэрца млее, Я каханеем нашым ганаруся, Што з гадамі не ўмірае, не старэе. Будзе сэнсам кожны дзень з табою, Кожнае імгненне стане раем. За табой я, быццам за сцяною, Я – твой лёс, і мы аб гэтым знаем.